У Горадні ў больніцы хуткай дапамогі памёр былы грузчык мясакамбінату інвалід другой групы 39-гадовы жыхар гораду Ігар Сала. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прыёмным пакоі мэдустановы.

Паводле словаў спэцыялістаў, мужчына паступіў з дыягназам хвароба Фурнье, гіпаталамічнае атлусьценьне чацьвертай ступені. Важыў ён 350 кг. У яго было хворае сэрца, ацяклі ногі.

Мужчына ня мог самастойна спускацца зь пятага паверху, а ў ліфт не зьмяшчаўся. Апэратыўнай брыгадзе мэдыкаў прыйшлося выклікаць на дапамогу ратаўнікоў. У выніку з кватэры да аўтамабіля хуткай дапамогі несьлі на коўдры, замацаваўшы яго вяроўкамі, 8 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?