леташні канфуз

леташні канфуз

Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, вядомы сваім далікатным стаўленнем да пытанняў росту, скарыстаўся 10-сантыметровым услончыкам падчас сваёй прамовы ў будынку ААН у Нью-Ёрку. Брытанская «Сан» паведамляе, што Сарказі адмыслова вёз гэтую прыладу, каб павялічыць свой рост падчас выступы ў Амерыцы.

Летась Сарказі ўжо быў заспеты на гарачым. У французскіх газетах апублікавалі фотаздымкі, на якіх французскі прэзідэнт падчас святкавання чарговай гадавіны высадкі амерыканскіх войскаў у Нармандыі таксама стаіць на ўслончыку,

Каб кампенсаваць свій маленькі рост на групавых здымках з лідарамі іншых краінаў, чаго толькі Сарказі не робіць: і становіцца на пальчыкі (як тое было на сходзе НАТО), і загадвае, каб падчас візітаў яго акружалі невысокія людзьмі (як здарыался падчас адведзінаў аднаго французскага завода). Нават ягоная жонка, Карла Бруні, у мужавай прысутнасці зазвычай абувае чаравікі без абцасаў.

У дадатак Сарказі чынна змагаецца з тымі, хто строіць кпіны з яго напалеонаўскага росту. Два тыдні таму ён падаў скаргу ў кансэрватыўную партыю Брытаніі, пасля таго як яе кіраўнік, Дэйвід Кэмэрон прылюдна назвалі французскага прэзідэнта «карлам», і пасля таго, як іншы высокапастаўлены сябар гэтай партыі, Джордж Осбарн, назваў яго зэдлік — «скрынкай Сарказі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?