У тур па праваслаўным святыням Польшчы запрашае Паломнцкі аддзел Мінскай епархіі.
Пілігрымы наведаюць кафедральны сабор св. Міколы Цудатворца (1843г.) – галоўную праваслаўную святыню Беластока (у храме знаходзіцца ікона Божай Маці Беластоцкая), мужчынскі манастыр Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Супраслі (Супрасльская Лаўра), дзе знаходзяцца два храмы – Благавешчанскі сабор і царква св.ап. Іаана Багаслова. У манастырскіх карпусах таксама знаходзіцца музей ікон.

Пілігрымы таксама будуць ець магчымасць наведаць манастыр св. Марфы і Марыі на святой гары Грабарцы, што побач з Белавежскай пушчай і іншыя значныя для гісторыі польскага праваслаўя месцы.

Праграма:

1-ы дзень – 23-00 ад'езд з Мінска.

2-і дзень – 8-00 прыбыццё ў Беласток. Размяшчэнне. Экскурсія ў Супрасльскую Лаўру. Абед. Экскурсіі па храмах Беластока. Вячэрняя служба ў адным з храмаў Беластоку (дзе будзе служыць Арцыбіскуп Беластоцкі і Гданьскі Сава). Вячэра. Начлег.

3-і дзень – Літургія ў адным з храмаў Беластока. Абед. Манастыр св. Марфы і Марыі на святой гары Грабарцы. Мужчынскі скіт ў Саках (Законны дом), заснаваны ў 2002 г. Вячэра. Ад'езд у Мінск у 20-00.

4-ы дзень – Прыезд у Мінск прыкладна ў 00-00 - 2-00.

Паездкі ў Польшчу запланаваныя на наступныя даты: 11-14 чэрвеня ,23-26 ліпеня, 20-23 жніўня і 24-27 верасня.

Больш падрабязная інфармацыя тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?