02.04.2010 / 11:53

Пяць гадоў без Яна Паўла Другога 6

Каталіцкі свет прыгадвае сёння вялікага пантыфіка Яна Паўла Другога. Прайшло 5 гадоў, як памёр выдатны тэолаг, гуманіст, першы сярод славян папа рымскі.

Ян Павал Другі і трохгадовая Монік падчас наведвання Мазамбіка ў 1989 г., Reuters.

Каталіцкі свет прыгадвае сёння вялікага пантыфіка Яна Паўла Другога. Прайшло 5 гадоў, як памёр выдатны тэолаг, гуманіст, першы сярод славян папа рымскі.

Яго вобраз дагэтуль жывы ў сэрцах многіх людзей. У любы дзень на плошчы святога Пятра ў Рыме тысячы паломнікаў стаяць у даўжэзнай чарзе, каб на некалькі секундаў падысці да магілы Яна Паўла Другога.

Старыя і маладыя людзі розных нацыянальнасцяў, веравызнанняў і прыхільнасцяў бесперапынна ідуць да яго. Чаму?

Кардынал Анджэла Кастамары лічыць, што фігура Найсвяцейшага айца Яна Паўла Другога стала для чалавецтва ўзорам паўнавартаснага жыцця, пражытага дзеля агульнага дабра:

«Ян Павал Другі дакладна ўсведамляў, чаму ён жыў і для каго ён жыў. Верны свайму ідэалу, ён няўхільна вызнаваў абраны лад жыцця. Гэта чалавек, які цалкам прысвячаў сябе абранаму ідэалу Ісуса Хрыста. Таму ўспамін пра такую моцную асобу, якой быў Ян Павал Другі, на сённяшні дзень выклікае ўражанне, бо такія людзі сустракаюцца рэдка».

263‑ці біскуп Рыма кіраваў Каталіцкім касьцёлам 26 гадоў. Ён наведаў больш за 130 краін, здзейсніўшы 100 падарожжаў па свеце. На аўдыенцыі ў папы Караля Вайтылы пабывалі прыкладна 18 мільёнаў хрысціянаў і прадстаўнікоў іншых цэркваў. А развітвацца з ім прыбылі ў Ватыкан 5 мільёнаў вернікаў.

Лозунгам пантыфіката Яна Паўла Другога былі словы: «Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!» Усё сваё жыццё пантыфік смела і настойліва паўтараў гэты дэвіз.

Заклік гучна лунаў у свеце, які часта здаваўся усоненым, абыякавым да веры, аднак Папа нястомна ішоў сваім шляхам.

А там, дзе ён бываў, змянялася свядомасць і свет мяняўся да лепшага.

Пантыфік польскага паходжання з краіны камуністычнага рэжыму паскорыў распад Савецкага Саюзу і вызваленне краін Усходняй Эўропы. Ян Павал Другі рэфармаваў каталіцкі касцёл. Пад яго кіраўніцтвам Ватыкан устанавіў дыпламатычныя сувязі з многімі (больш як сотняй) дзяржавамі, у тым ліку з Беларуссю.

0
Максим / Адказаць
02.04.2010 / 13:32
Супакой вечны няхай яму свециць вечна. Такогоа Папы, напэуна, больш ня будзе
0
sid / Адказаць
02.04.2010 / 22:44
Толькі вось у самім Касцёле пад час пантыфікату Вайтылы, як зараз высвятляецца, квітнела педафілія. Папа, напэўна, вельмі быў заняты барацьбой з камунізмам, каб звяртаць увагу на такія "дробязі".
0
Wojsza / Адказаць
03.04.2010 / 11:07
sid, у вашым сьвеце педафілія, забойствы ненароджаных, садамія ды іншыя вычварэнствы «свабоднага сьвету» квітнелі і тады, і раней, і цяпер квітнеюць пакруцей за ўсі касьцёлы й цэркві сьвету. Таму лепей вашым альбо заткнуцца, альбо «змагацца з камунізмам», а не з папствам.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру