На сядзібе БНФ у сераду адбылася прэс-канфэрэнцыя лідэра дэмакратычных сіл ды арганізатараў «джынсавага» фэсту.

Аляксандар Мілінкевіч і Ірына Халіп заклікалі ўсіх ўзяць удзел у «джынсавым» фэсьце, які пройдзе 16 верасьня (субота).

Фота Юліі Дарашкевіч

У гэты дзень заплянаваны збор а 16-й ля Акадэміі навук, а потым шэсьце па вуліцы Сурганава і рок-канцэрт у парку Дружбы народаў.

Аляксандар Мілінкевіч зазначыў:

«Вы памятаеце, як мы ішлі на Кастрычніцкую плошчу і кожны з нас, напэўна, задаваў пытаньне: «А колькі ж людзей прыйдзе?» Хаця тады было вельмі небясьпечна і страшна. Людзі разьвітваліся зь сем’ямі. Цяпер ня страшна, бо гэтае мерапрыемства зусім іншага кшталту. Ня думаю, што Сухарэнка зноў будзе папярэджваць, што на плошчы будуць тэрарысты. Тут больш зь лянотай будзе змаганьне. Мы павінны прадэманстраваць, што нам ня ўсё роўна, што мы людзі ўрэшце. Толькі ад нас усё залежыць. Ні заходнікі, ні расейцы, а мы ўсё будзем вырашаць. Больш за ўсё мы разьлічваем на моладзь...».

Падрабязьней тут.

Заяўнікам акцыі выступае Віктар Івашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0