У якасці новага галоўнага трэнера кіраўніцтва хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) выбрала чэшскага спецыяліста Марэка Сікору.

«У ходзе конкурсу на пасаду галоўнага трэнера мінскага »Дынама» было разгледжана звыш за 10 кандыдатур, у тым ліку і замежных, — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 2 красавіка на сайце «Дынама». — Новым галоўкомам «зуброў» стане 61‑гадовы чэшскі спецыяліст пан Марэк Сікора, добра вядомы на постсавецкай прасторы па працы з магнітагорскім «Металургам» і екацярынбургскім «Аўтамабілістам».

Кантракт з Сікорам будзе падпісаны пасля 30 красавіка, паведаміў БелаПАН прэс‑аташэ »Дынама» Мікіта Беражкоў. Да гэтага часу дзейнічае забарона на падпісанне новых працоўных пагадненняў у КХЛ.

***

Марэк Сікора нарадзіўся ў 1948 годзе ў Чэхаславакіі. Форвард. Выступаў за «Дуклу» (Іглава) (1968—1970), «Шкоду» (Пльзень) (1971—1980). Чэмпіён Чэхаславакіі (1969, 1970). Чэмпіён Еўропы сярод юнакоў (U‑19) (1968). Працаваў галоўным трэнерам »Шкоды» (Пльзень) (1990—1992, 1994—2000), «Тэслы» (Пардубіцэ) (1992—1993), «Энергіі» (Карлавы Вары) (2000—2003), «Металурга» (Магнітагорск) (2004—2005), маладзёжнай (U‑20) і юнацкай (U‑18) зборных Чэхіі (2005—2009), «Аўтамабіліста» (Екацярынбург) (2009—2010). Пад яго кіраўніцтвам магнітагорскі «Металург» стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі (2004).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?