У сераду стала вядома, што канчатковым месцам пражываньня і працы лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) будзе вёска Блонь Пухавіцкага раёну.

Па стане на 18.50, Мікола Статкевіч чакае машыну, якая адвязе яго на новае месца "пражываньня". Побач з палітвязьнем – журналісты і фотакарэспандэнты.

У экспрэс-інтэрвію "Нашай Ніве" Мікола Статкевіч наступным чынам патлумачыў прычыны свайго пераводу з Баранавічаў, дзе жыве ягоны старэнькі бацька, у Пухавіцкі раён. "Тут шмат незразумелага. Мяркую, што папросту баранавіцкая міліцыя адмовілася рабіць правакацыі супраць мяне. У Мар'інай Горцы ёсьць брыгада спэцназу. Таму варта чакаць правакацый".

Мікола Статкевіч будзе працаваць на дзяржаўным племянным заводзе "Індустрыя" электрыкам. Працоўны дзень на час пасяўной з 6.30 да 20.00 без абедзенага перапынку.

Нагадаем, што ў панядзелак стала вядома, што лідэр БСДП (НГ) пераводзяць з Баранавічаў, дзе ён правёў больш як год, у Пухавіцкі раён. Напачатку меркавалася, што М.Статкевіч будзе адбываць рэшту "хіміі" – ён быў асуджаны разам з Паўлам Севярынцам за арганізацыю акцый пратэсту на вынікі рэфэрэндуму 17 кастрычніка 2004 г. – у вёсцы Сітнікі.

Цікава, што Блонь ёсьць адным з найстарэйшых беларускіх курортаў, дзе мясцовая публіка ў ХІХ ст. утварыла адна з рэвалюцыйных суполак арганізацыі "Народная воля".

Глчдзі яшчэ: Фота з «хіміяў» Статкевіча ў блоґу Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0