04.04.2010 / 15:11

Рачкоўскі прэзентаваў у палаце даклад пра мяжу на беларускай мове 20

Гэта было першае за доўгі час беларускамоўнае абмеркаванне ў лукашэнкаўскім парламенце.

Гэта было першае за доўгі час беларускамоўнае абмеркаванне ў лукашэнкаўскім парламенце.

На чарговай сесіі дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі закон пра дзяржаўную мяжу з Украінай. Ратыфікацыя дамовы з Украінай, такім чынам, расцягнулася на 13 гадоў.

Што цікава, старшыня Памежнага камітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі свой даклад па законе прачытаў на беларускай мове. У выніку і дэпутаты, і старшыня таксама збіліся на беларускую.

— Мая пазіцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе,
 — патлумачыў Рачкоўскі «Комсомольской правде».

Ігар Рачкоўскі нарадзіўся ў Смаргоні ў 1968-м. Доўгі час працаваў у сілавых структурах, у тым ліку ў контравыведцы КДБ і Асобнай службе асаблівых мерапрыемстваў. Сярод урадоўцаў вылучаецца тым, што мае пяцёра дзяцей. Памежнікаў узначаліў у 2007-м.

Мікола Бугай

0
Fossy / Адказаць
04.04.2010 / 15:29
Латушка, Рачкоўскі... Мабыць пачалося? А насамрэч асабіста мне абыякава адкуль прыйдзе здаровы глузд. Першаснае - нацыянальная ідэя, а не асоба якая яе нясе.
0
БРАВО,ГЕНЕРАЛ ! / Адказаць
04.04.2010 / 15:34
Трэба толькі прывітаць нацыянальнае абуджэньне генерал-маёра Рачкоўскага ! Абсалютна натуральная грамадская пазіцыя: "гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе"
0
Ігар / Адказаць
04.04.2010 / 16:29
Розныя падзеі, што адбыліся ў апошні час, гавораць аб паступовым надыходзе нейкіх зменаў ў лепшы бок. Калі лукашысты раптам успонілі пра беларускую мову і краіну Беларусь.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру