Калі ў вас праблемы з лішняй вагой, вы рызыкуеце не толькі на хваробы сэрца і дыябет, але і на асабліва сур’ёзныя пашкоджанні ў аварыі.

Згодна з даследаваннем, апублікаваным он‑лайн часопісам Public Library of Science Medicine, пры аўтамабільным сутыкненні тоўстыя мужчыны маюць больш шансаў атрымаць цяжкія траўмы верхняй паловы тулава, чым мужчыны нармальнай вагі, ці тыя, хто толькі крыху паўнаваты. Для жанчын заканамернасць прасочвалася не так выразна.

Праблему вывучалі ў Даследніцкім інстытуце траўматалогіі Медыцынскага коледжа ў амерыканскім Вісконсіне. Каб выявіць уплыў вагі на рызыку падчас аварыі, каманда даследчыкаў выкарыстала тоўстыя лялькі для краш‑тэстаў у кампутарызаванай сімуляцыі сутыкненняў. Звычайна для праектавання і тэстаў ужываюць такіх лялек, што памерамі і вагой адпавядаюць нармальным параметрам. Але каля 30% дарослых амерыканцаў пакутуюць на атлусценне.

Тэсты пацвердзілі інфармацыю статыстыкі каля 11 000 лабавых сутыкненняў: тоўстыя кіроўцы маюць асабліва выскую рызыку атрымаць сур’ёзныя пашкоджанні галавы, твару, грудной клеткі і пазваночніку.

Цікава, што для жанчын рызыка некалькі іншая — брушная вобласць. Чыннікам гэтага могуць быць адрозненні ў форме тулава і размеркаванні тлусту паміж мужчынамі і жанчынамі.

Даследчыкі мяркуюць, што іх вынаходніцтва дапаможа ідэнтыфікаваць людзей з найвышэйшая рызыкай пашкоджанняў і дапаможа вытворцам аўтамабіляў рабіць свой прадукт больш бяспечным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?