Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў кіраўніка «Моладзі БНФ» за тое, што ён удзельнічаў у акцыі «Дзень Салідарнасці» 16 сакавіка.
Суддзя Надзея Навіцкая пакарала хлопца штрафам на 20 базавых велічыняў.
Андруся Крэчку затрымалі 2 красавіка. Яго хацелі судзіць у той самы дзень. Аднак Крэчка папрасіў адкласці слуханні справы, каб ён змог знайсьці адваката.
16 сакавіка некалькі дзясяткаў дэмакратычных актывістаў выйшлі да Вярхоўнага суда з пратэстам супраць суда над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам.
Справа Аўтуховіча і Асіпенкі разглядаецца гэтымі днямі ў Вярхоўным судзе Беларусі.