05.04.2010 / 14:09

У Мінску пройдзе гей‑парад 83

Яго мяркуецца правесці 15 траўня.

На 15 траўня ў Мінску запланаваны славянскі гей‑парад.

Прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў маюць намер у траўні‑чэрвені правесьці гей‑парады ў Маскве, Пецярбургу і Мінску.

«У Маскве адбыўся пашыраны аргкамітэт маскоўскага, пецярбурскага і славянскага гей‑парадаў, правядзенне якіх заплянаванае на травень‑чэрвень, і былі вызначаны даты правядзення акцый у Маскве, Санкт‑Пецярбургу і Мінску», — паведаміў «Інтэрфаксу» арганізатар маскоўскага гей‑параду Мікалай Аляксееў.

Аргкамітэт па правядзенні акцый прыняў рашэнне дамагацца дазволу ўладаў гарадоў, дзе запланаваныя шэсці.

«У выпадку іх забароны мы маем намер выйсці на вуліцы без дазволу, для таго каб рэалізаваць канстытуцыйнае права на свабоду сходаў», — гаворыцца ў паведамленні.

0
siara / Адказаць
05.04.2010 / 14:13
і БТ пакажа сюжэт пра апазіцыю ха-ха-ха
0
gomunkul / Адказаць
05.04.2010 / 14:41
Belarus - u Europu, gej-parady - u ...!
0
Сяргей / Адказаць
05.04.2010 / 14:42
Ці ня ведаеце, што няправедныя Царства Божага не ўнасьледуюць? Не ашуківайце сябе: ані блуднікі, ані ідалапаклоньнікі, ані распусьнікі, ані пястуны, ані мужаложнікі...ня возьмуць у спадчыну Царства Божага.1-е Пасл.да Карынцянаў 6,9
Паказаць усе каментары/ 83 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру