05.04.2010 / 16:24

Забіла мужа, баронячыся ад збіцця 1

У Столінскім раёне мясцовая жыхарка, абараняючыся, смяротна параніла мужа, які збіваў яе.

Як паведамілі ў пракуратуры раёна, 2 красавіка ў дачыненні да гэтай жанчыны распачата справа па арт. 143 Крымінальнага кодэкса (забойства пры перавышэнні межаў неабходнай абароны).

Паводле следства, вечарам 1 красавіка ў вёсцы Лядзец у сваім доме з пранікальным нажавым раненнем брушыны быў знойдзены 33‑гадовы рабочы аднаго з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Падчас аказання медыцынскай дапамогі ён памёр. Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні яму нанесла жонка, 34‑гадовая рабочая гэтага ж сельгаспрадпрыемства.

Паводле слоў жанчыны, муж збіваў яе. Абараняючыся, яна схапіла кухонны нож і ўдарыла адзін раз мужу ў жывот.

Як адзначылі ў пракуратуры, гэтая сям’я не стаяла на ўліку як непаспяховая, аднак, паводле слоў некаторых сваякоў і блізкіх знаёмых, муж раней збіваў сваю жонку. У сям’і выхоўваюцца двое дзяцей — 10 і 14 гадоў.

У жанчыны алкаголю ў крыві не выяўлена. Ці знаходзіўся яе муж у стане алкагольнага ап’янення, установіць судова‑медыцынская экспертыза. Праводзіцца расследаванне.

0
Scooter / Адказаць
05.04.2010 / 20:15
Нешта ў вас апошнім часам навіны ў асноўным пра сьмерць, злачынствы і "бардэлі"... Няўжо больш зусім няма аб чым пісаць?...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру