05.04.2010 / 19:12

Грамадская кампанія па падняцці штаноў 1

Рэкламныя шчыты агітацыйнай кампаніі «Спыні спуск!» у Нью-Ёрку.

Злучаныя Штаты Амерыкі сутыкаюцца з сур'ёзнымі выклікамі cучаснасці: праблемамі рэформы сістэмы аховы здароўя, праблемай вываду войск з Афганістану… А вось у сенатара ад штату Нью-Ёрк Эрыка Адамса, выдае на тое, ёсць большая трывога — вышыня, да якой паднятыя штаны на нагах маладзёнаў.

Менавіта Адамс ініцыятар рэкламнай кампаніі, якая пачалася гэтымі днямі ў нью-ёрскім квартале Бруклін пад слоганам Stop The Sag/«Спыні спуск!». Сенатар выступіў супраць завядзёнкі нядбалага нашэння штаноў, якое ў апошнія гады зрабілася пашыраным звычаям сярод амерыканскіх падлеткаў, ды асабліва ў чорнай грамадзе. Мода пачалася як перайманне турэмнага звычая. Чалавек, які ў турме гэтак носіць штаны, мае выгляд чалавека, які прыдбаў «вулічную мудрасць».

У агітацыйным роліку сенатар Адамс звяртаецца да амерыканскіх мужчын і падлеткаў: «Калі вы хочаце падняць свой гонар, падыміце штаны».

Адамс, паліцыянт у адстаўцы, не адзіны, хто падахвоціўся выступіць супраць як на яго заганных моладзевых трэндаў. Дапрыкладу грамадскі дзеяч Лары Флэт таксама выступіў на перадачы American Idol (аналаг расійскай «Фабрыкі зорак»), прапяяўшы ў прайм-тайме песню Pants on the Ground/«Нагавіцы на зямлі». Прэзідэнт ЗША Барак Абама таксама выказаўся па гэтай тэме і зазначыў, што «ёсць людзі, якія не жадаюць бачыць вашыя майткі, ды я адзін з іх».

ЛК, паводле ynet

0
Аляксей з Тулы / Адказаць
06.04.2010 / 10:39
Здаецца, не першае красавіка. Відаць, усё сур'ёзна. Тады гэта яскравы прыклад таго, што пераймаць амерыканскія звычаі трэба абачліва :))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру