30 ветэранаў пікетавала будынак, дзе размяшчаецца рэдакцыя «Народнай волі».

30 ветэранаў пікетавала будынак, дзе размяшчаецца рэдакцыя «Народнай волі».

 Амаль у кожнага ветэрана ў руках быў транспарант.

Амаль у кожнага ветэрана ў руках быў транспарант.

 Ветэраны ў рэдакцыі выдання шукаюць Іосіфа Сярэдзіча.

Ветэраны ў рэдакцыі выдання шукаюць Іосіфа Сярэдзіча.

 Шэф-рэдактар «Народнай волі» Святлана Калінкіна размаўляе з дэманстрантамі.

Шэф-рэдактар «Народнай волі» Святлана Калінкіна размаўляе з дэманстрантамі.

 Кіраваў пікетоўцамі старшыня мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў.

Кіраваў пікетоўцамі старшыня мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў.

Прыкладна а 10:45 мне патэлефанаваў журналіст «Народнай волі» Віталь Гарбузаў. У слухаўцы пачулася: «Хутчэй сюды да нас. Мінгарвыканкам дазволіў ветэранам пікетаваць рэдакцыю».

Дзесьці праз паўгадзіны я быў ужо на вуліцы Энгельса. Побач з будынкам, дзе месціцца «Народная воля» стаяла група сталых людзей, чалавек трыццаць.

У руках амаль кожны меў нейкі транспарант, ці расцяжку. На іх было напісана:

«Долой клевету», «Нацизм не пройдет», «Позор фальсификаторам истории», «Середич! не позволим унижать ветеранов», «Победили врагов — победим клеветников».

Нешта падобнае даводзілася бачыць тры гады назад, калі такія самыя абураныя ветэраны пікетавалі эстонскае консульства. Тады прычынай стаўся перанос помніка Бронзавага салдата.

Цяпер жа ветэраны пратэставалі супраць публікацыі ў газеце артыкула Іллі Копыла «Нябышына. Вайна», які, на іх думку, непраўдзіва расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Побач з пікетоўцамі стаялі тры брытагаловых дзецюкі ў спартовых нагавіцах. Дзяржаўныя СМІ ведалі пра акцыю загадзя, бо побач з рэдакцыяй ужо дзяжурылі бэтэшнікі.

Усяго акцыя доўжылася хвілінаў дзесяць. Потым старшыня мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў, які і кіраваў мерапрыемствам, прапанаваў занесці транспаранты ў кабінет да галоўнага рэдактара «Народнай волі» Іосіфа Сярэдзіча.

Іосіфа Паўлавіча ў рэдакцыі не аказалася. І «ахвярай» абураных пенсіянераў стала шэф‑рэдактар Святлана Калінкіна.

«На што вы пішаце паклёпы? Вы толькі ўмееце ліць гразь на нашы галовы», — крычалі дзядулі. «Мне заўтра ў школу ісці выступаць, а што я ім скажу, калі такое ў газетах пішацца», — задаваўся рытарычным пытаннем іншы.

Калінкіна выйшла да пратэстоўцам. Там лінчаваць яе не сталі, але крычалі пенсіянеры кожны сабе.

«Вы пішаце, што немцы такія харошыя, немцы нам дапамагалі», — казала адна бабуля. «Сціхні. Нават слухаць такое не хочацца», — сыкнуў на яе паплечнік па барацьбе.

«Вы ўжо Бандэру героем робіце. Даражыце гонарам», — працягвалася завыванне.

Калінкіна адказала, што кожны чалавек мае праву на сваю пазіцыю. І задача газету гэтую пазіцыю перадаць. Шэф‑рэдактар сказала, каб ветэраны накіравалі свой ліст у рэдакцыю, і яны яго абавязкова надрукуюць.
«Усе чулі?» — запытаўся галоўны.

На гэтым акцыі і скончылася. Вось толькі ці была яна апошняй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?