Будаўніцтва падводнай часткі газаправода Nord Stream пачнецца ў бліжэйшую пятніцу – 9 красавіка, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на інфармацыю кампаніі Nord Stream AG, якая праводзіць будаўніцтва аб'екта.
Адзначаецца, што будаўніцтва было адкладзенае на некалькі дзён праз параўнальна позняе раставанне лёду ў Балтыйскім моры.

Перад пачаткам прац праводзілася праверка трубаукладачнага карабля. 30 сакавіка першы такі карабель – Castoro 6 – прыбыў да берагоў шведскага вострава Готланд, каля якога пачнецца будаўніцтва.

***

У межах «Паўночнага патоку» запланаванае будаўніцтва газаправода з Расіі ў Еўропу па дне Балтыйскага мора. Першая чарга газаправода магутнасцю 27,5 мільярда кубаметраў газу павінна быць запушчана ў 2011 годзе, другая – у 2012. Даўжыня газаправода складзе 1224 кіламетры, а меркаваны кошт ацэньваецца ў 7,5 мільярды еўра. Будаўніцтва наземнай часткі газаправода ў Расіі пачалося яшчэ ў 2008 годзе.

Акцыянерамі Nord Stream з'яўляюцца «Газпром» (51 працэнт акцый), нямецкія кампаніі E. On і BASF, а таксама галандская Gasunie і французская GDF Suez.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?