Грамадскае аб’яднанне »Цэнтр «Трэці Сектар» (Гродна) і Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (Мінск) абвяшчаюць конкурс для маладых журналістаў «Твой Стыль».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

«Твой стыль» — найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;

«Маё Пакаленне» — найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;

«Свет вачыма маладых» — найлепшае фота.

Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурсу.

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі;

лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Да разгляду ў межах конкурсу прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.

Кожны ўдзельнік конкурсу можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе паводле прыкладзенай ніжэй формы трэба даслаць да 12 траўня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: [email protected] з пазнакай «Конкурс».

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 траўня ў Гродне ў межах Другога Фестываля Маладзёвай Журналістыкі «Твой Стыль».

Поспехаў!

Анкета-заяўка на ўдзел у конкурсе для маладых журналістаў «Твой стыль»

Імя і прозвішча ўдзельніка конкурса:

Кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail):

Узрост удзельніка:

Кароткае апісанне журналісцкага досведу (калі ёсць):

Назвы заяўленых на конкурс матэрыялаў з пазначэннем намінацыі, на якую падаюцца матэрыялы:

СМІ альбо інтэрнэт-рэсурсы, на якіх былі змешчаныя дасланыя на конкурс матэрыялы (для апублікаваных матэрыялаў). Калі ласка, падайце спасылкі на гэтыя матэрыялы, калі гэта магчыма:

Кароткае апісанне дасланых матэрыялаў (тычыцца толькі конкурса фотаматэрыялаў): дата, абставіны падрыхтоўкі і г.п.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?