Курс даляра ЗША па выніках праведзеных 6 красавіка біржавых таргоў вырас на 5 рублёў і склаў 2.975 рублёў.

Паводле Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 52 млн. 420 тыс. (попыт — 52 млн. 262 тыс., прапанова — 52 млн. 420 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс вырас на 0,06 рубля да 101,74 рубля. Аб’ём таргоў склаў 365 млн. 54 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 367 млн. 861 тыс., прапанова — 362 млн. 144 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 19 млн. 214 тыс. (попыт — 19 млн. 206 тыс., прапанова — 20 млн. 375 тыс.), а курс знізіўся на 30 рублёў да 3.993 рублёў.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель практычна не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.065,19 рубля супраць 1.065,16 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2,79%.

Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 3,91%, да расійскага рубля — знізіўся на 7,48%, да еўра — умацаваўся на 2,75%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?