Культура11

Нацбанк выпусціў памятную манету «Грунвальдская бітва. 600 год»

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 7 красавiка 2010 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Грунвальдская бiтва. 600 год»:

залатую — намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 900, масай 5,76 г, дыяметрам 19,80 мм;

залатую — намiналам 50 рублёў, пробай сплаву 900, масай 8,64 г, дыяметрам 22,00 мм;

срэбную — намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;

медна‑нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

На пярэднiм баку залатой манеты намiналам 50 рублёў, срэбнай i медна‑нiкелевай манет размешчаны: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры — стылiзаваны вiдарыс мяча, якi па абрысе нагадвае чалавека: на залатой манеце — на фоне патрэсканай зямлi, на срэбнай i медна‑нiкелевай манетах — на фоне кальчугi; па крузе надпiсы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — 50 РУБЛЁЎ (на залатой), 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна‑нiкелевай), проба сплаву (на залатой i срэбнай) i год выпуску манет у абарачэнне.

На адваротным баку гэтых манет размешчана стылiзаваная пячатка ў выглядзе адбiтка вялiкага пальца, у структуры якога бачны надпiсы: ГРУНВАЛЬДСКАЯ БIТВА i дата бiтвы — 15.07.1410.

На пярэднiм баку залатой манеты намiналам 20 рублёў размешчаны: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры ў абрамленнi вянка з дубовых лiстоў — выявы двух гатычных мячоў; надпiсы: у верхняй частцы па крузе — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — 20 РУБЛЁЎ, год выпуску манеты ў абарачэнне i проба сплаву.

На адваротным баку гэтай манеты размешчаны: у цэнтральнай частцы — выява чашы, увянчанай дубовымi лiстамi, як умяшчальнi пакуты ад перажытай вайны i дзесяць крыжападобных пiрамiдальных выступаў як памяць пра загiнуўшых у Вялiкай вайне; па крузе надпiсы: у верхняй частцы — ГРУНВАЛЬДСКАЯ БIТВА, у нiжняй — 600 ГОД.

Манеты адчаканены на ЗАТ «Лiтоўскi манетны двор»: залатыя i срэбная — якасцю «пруф», медна‑нiкелевая — якасцю «пруф‑лайк». Тыраж залатых манет — па 500 штук кожнага намiналу (20 i 50 руб.), срэбнай — 2500 штук i медна‑нiкелевай — 3000 штук.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця38

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда36

Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла10

Ці выпадкова падзенне агульначалавечага ўзроўню інтэлекту супала з распаўсюджваннем інтэрнэту?9

«А калі ў сажалку трапіць снарад?» Мясцовыя актывісты расказалі, як вядуць змаганне супраць фекальнай сажалкі пад Жодзінам1

У сейм Польшчы ўнеслі законапраект, які ўскладняе атрыманне грамадзянства. Ён можа закрануць многіх беларусаў16

Украінскі беспілотнік ударыў па маскоўскім парку «Патрыёт»7

Новы паўночнакарэйскі эсмінец атрымаў прабоіны пры спуску на ваду. Кім Чэн Ын у гневе4

У Вялікабрытаніі прапануюць абавязковую кастрацыю педафілаў і сэкс-злачынцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця38

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць