6 красавіка ў мінскім Палацы мастацтва адбылася вечарына, прысвечаная 100-годдзю навукоўцы Барыса Кіта.

«Маю вялікую радасць спаткаць вас усіх у гэтай зале. Ведаю, што тутака — светлая частка нашага грамадства. Бо вы працягваеце беларускае адраджэнне, чым жылі і займаліся мы ў свой час», — зачытала прывітанне юбіляра літаратуразнаўца Лідзія Савік. Яго словы прысутныя віталі стоячы.

Невялікая зала Палаца мастацтва. Сціплая вечарына. Але сабраліся тыя, хто меў шчасце і гонар сустракацца з Барысам Кітом. Амаль па-сямейнаму. Не хапала толькі юбіляра. Кожны з выступоўцаў пастараўся падзяліцца той частачкай, якую прывёз ад Барыса Кіта. Хтосьці наведаў яго напярэдадні юбілею. Нехта пагаварыў з ім па тэлефоне ў дзень народзінаў.

Павіншаваў Барыса Кіта і міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Сам сп. Латушка, праўда, не змог прысутнічаць на вечарыне. Але віншаванне зачытаў супрацоўнік міністэрства.

Дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі прадставіў дакументы, з якіх у зале сабралі выставу, прысвечаную сп. Кіту.

Вяла імпрэзу Алена Макоўская.

Вяла імпрэзу Алена Макоўская.

Лідзія Савік напісала пра Барыса Кіта некалькі кніжак.

Лідзія Савік напісала пра Барыса Кіта некалькі кніжак.

Уладзімір Арлоў — лаўрэат прэміі імя Барыса Кіта ў 2004.

Уладзімір Арлоў — лаўрэат прэміі імя Барыса Кіта ў 2004.

Сярод прысутных быў і Станіслаў Шушкевіч.

Сярод прысутных быў і Станіслаў Шушкевіч.

Радзім Гарэцкі.

Радзім Гарэцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?