У Пінску 66-гадовы пэнсіянэр пратэставаў супраць несправядлівага падаткаабкладаньня і палітыкі ўладаў. Цягам паўгадзіны жыхар вёскі Пінкавічы Леанід Кароль стаяў з плякатамі каля стадыёна "Хваля", дзе яго і затрымалі міліцыянты.

Едучы ў райцэнтар, пэнсіянэр захапіў з сабой карыта для жывёлы, а таксама тры плякаты, на якіх былі надпісы "Кормушка", "Грабитель" і "Лукашенко на, жри и подавись". Больш за трое сутак Леанід Кароль знаходзіўся ў ізалятары, пасьля быў суд.

Суддзя, даведаўшыся пра зьмест надпісаў на плакатах, сказаў, што гэта — не адміністрацыйная, а крымінальная справа. Таму неабходная дадатковая праверка і суд быў адкладзены. Пакуль Леанід Кароль знаходзіцца дома і чакае далейшага разьвіцьця сытуацыі. На пытаньне, што падштурхнула яго на такі ўчынак, ён адказаў, што за ўсё з яго патрабуюць грошы: за даведку з сельсавету за тое, што прыпісаў да сябе сына.

Паводле словаў спадара Караля, калі ён прыйшоў у сельсавет і запытаўся, хто падпісвае такія законы, там адказалі, што Лукашэнка.

"Вось я і выказаў сваю пазыцыю, зьвяртаючыся да таго, хто гэта прыдумаў. Па Канстытуцыі я маю на гэта права", — сказаў Леанід Кароль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?