Позна вечарам 6 красавіка на праспекце Касманаўтаў у Гомелі загарэўся аўтамабіль «Міцубісі Паджэра‑Спорт», паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Салон джыпа 2008 года выпуску згарэў поўнасцю. Цана машыны на рынку складае прыкладна 40 тыс. даляраў.

Паводле папярэдняй версіі МНС, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля. Урон ацэньваецца ў 5 млн. рублёў. Дакладная прычына ўзгарання ўстанаўліваецца, міліцыя праводзіць праверку па гэтым факце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?