Сёньня ў паштовыя скрынкі трапіў 34-ы нумар самвыдатаўскай газэты "Свабода", якая, як пазначана ў выходных зьвестках, месьціцца на пляцы Каліноўскага, 1а і рэдагуецца небезьвядомым Аляксандрам Уласавым.

Сярод найбольш цікавых матэрыялаў нумару – хроніка падзеяў 1 верасьня, калі школьнікі першымі выступілі ў абарону беларускай мовы. Апытаньне на тэму: "Навошта ў Беларусі адноўлена "Лінія Сталіна"? У апытаньні поруч зь вядомымі ў краіне гісторыкамі па праблеме выказваюцца і простыя людзі.

Ёсьць агляд сьвежых беларускіх і міжнародных навінаў пад назвай "Чаго не паказвае БТ", дзе зьмешчаны розныя матэрыялы: ад звароту Мілінкевіча да агляду ўкраінскіх навінаў.

У рубрыцы "Беларусь – Расея" інтрыгуе загаловак "Ці папросіць П.Якубовіч прабачэньня ва Ў.Пуціна?".

Тутсама матэрыял пра магчымыя кошты на расейскі газ налета.

Алесь Канючыц аглядае сьвежаю дзяржаўную прэсу: ад "Народнай газеты" да "Літаратуры і мастацтва".

Алег Аблажэй на прыкладзе панк-культуры робіць паралелі між сёньняшняй РБ і БССР трыццацігадовай даўніны.

Знайсьці газэту можна праз знаёмых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?