6 верасьня фракцыя Эўрапейскага парлямэнту «Эўрапейская народная партыя – Эўрапейскія дэмакраты», у якую ўваходзяць 268 еўрадэпутатаў і якая зьяўляецца дамінуючай парлямэнцкай групай, прыняла рашэньне аб падтрымцы кандыдатуры Аляксандра Мілінкевіча на атрыманьне ўзнагароды імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

Камэнтуючы рашэньне фракцыі віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі адзначыў: «Аляксандар Мілінкевіч, як мала хто іншы, ёсьць прыкладам чалавека, які змагаецца за нашы супольныя эўрапейскія каштоўнасьці. Беларусь сёньня ёсьць (…) апошнім месцам у Эўропе, дзе правы чалавека сьвядома парушаюцца палітычнымі ўладамі. Таму дзейнасьць Аляксандра Мілінкевіча і ўсёй дэмакратычнай апазыцыі, лідэрам якой ён з’яўляецца, цалкам адпавядае місіі гэтай узнагароды».

Віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту падкрэсьліў, што рашэньне фракцыі «Эўрапейскай народнай партыі – Эўрапейскія дэмакраты» аб падтрымцы беларускага палітыка ёсьць «яскравым сыгналам для іншых палітычных груп, што Аляксандар Мілінкевіч зьяўляецца надзвычай сур’ёзнай кандыдатурай».

Нагадаем, што пазалетась сахараўскай прэміяй, што ўручаецца з 1988 г., была ўзнагароджана Беларуская асацыяцыя журналістаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?