У сувязі з пераносам працоўнага дня з панядзелка 12 красавіка на суботу 17 красавіка, змяняецца і графік работы арганізацый аховы здароўя. Адпаведны загад падпісаны міністрам аховы здароўя нашай краіны.

Так, 10 красавіка ўсе арганізацыі аховы здароўя будуць працаваць па суботнім графіку работы, 11 красавіка — па графіку выхаднога дня. 12 красавіка бальнічныя арганізацыі аховы здароўя, якія маюць стацыянарныя ложкі, будуць працаваць па графіку працоўнага дня, а амбулаторна‑паліклінічныя арганізацыі — па суботнім графіку работы.

13 красавіка ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя будзе дзейнічаць святочны графік работы.

Для аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву ў выхадныя і святочныя дні загад Міністэрства аховы здароўя прадпісвае ўзмацніць работу прыёмных аддзяленняў бальніц, траўматалагічных пунктаў, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі высокакваліфікаванымі спецыялістамі, а таксама забяспечыць адміністрацыйныя дзяжурствы ў святочныя і выхадныя дні ва ўпраўленнях аховы здароўя, Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама, у падведамасных арганізацыях і дома работнікаў кіруючага складу (галоўных урачоў, дырэктараў і іх намеснікаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?