Супрацоўнікі 10‑га ўпраўлення ГУБАЗіК у Светлагорскім раёне знайшлі склад боепрыпасаў, які зрабілі «чорныя капальнікі».

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, аператыўнікі атрымалі інфармацыю пра тое, што ў лесе каля вёскі Дражня «чорныя капальнікі» складуюць боепрыпасы. Спецыялісты выехалі на месца і знайшлі ў лесе боепрыпасы часоў Другой сусветнай вайны: артылерыйскія снарады, гранаты, узрывальнікі. Усе 76 адзінак знойдзеных боепрыпасаў перададзены супрацоўнікам в/ч 5525 Гомеля для знішчэння. Устанаўліваюцца асобы, якія мелі дачыненне да несанкцыянаваных раскопак у месцах баёў.

7 красавіка ў Жлобінскім раёне супрацоўнікамі 10‑га ўпраўлення ГУБАЗіК сумесна з супрацоўнікамі групы размінавання в/ч 5525 у лесе каля вёскі Пякалічы таксама былі знойдзены боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны: артылерыйскія снарады, гранаты, узрывальнікі. 109 адзінак боепрыпасаў перададзены супрацоўнікам в/ч 5525 для знішчэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?