Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Маскоўскай вобласці Расіі Барысам Громавым.

«Яшчэ раз падкрэсліваю — мы свае людзі!» — сказаў ён. Ён звярнуў увагу, што «нехта нядаўна спрабаваў распусціць нейкія недарэчныя чуткі аб тым, што ў нас нібыта ўціскаецца расейская мова».

«Гэта абсурд! Расейская мова — гэта наша мова. Пятнаццаць гадоў я пастаянна паўтараю: толькі ідыёт у гэтай краіне можа адмовіцца ад расейскай мовы. Што мы ад гэтага выйграем?» — абурыўся кіраўнік дзяржавы. «Відаць, некаму трэба штучна накаліць абстаноўку», — дадаў ён.

«Мы хочам працаваць у Расіі. Расія — вялікая, неабдымная і вельмі розная, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Няўжо мы не можам выкарыстоўваць Маскоўскую вобласць як плацдарм для пашырэння прысутнасці ў вашай краіне?.. Але пакуль даводзіцца канстатаваць: мы недастаткова добра працуем з Падмаскоўем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?