Дадзеныя пра зацьменьні можна знайсьці ў старажытных хроніках. Першым вядомым з зацьменьняў зьяўляецца зацьменьне Сонца, згаданае ў асырыйскіх дакумэнтах ад 15 чэрвеня 763 г. да н.э.

Кітайскія хронікі, аднак, узгадваюць больш даўнія зацьменьні — у адной зь іх апісваецца змрочная гісторыя імпэратарскіх астраномаў Хо i Хi, прысуджаных да сьмяротнага пакараньня за недапільнаваньне іхняга абавязку прадбачаньня зацьменьня. Імпэратар не пасьпеў распарадзіцца пра калектыўнае біцьцё ў барабаны дзеля адпужваньня цмока, які пажырае Сонца. Астраномаў ня выратавала нават пасьпяховае завяршэньне зацьменьня.

Сёньня ж — проста зацьменьне Месяца.

Фота з блоґу Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?