пройдзе 24 красавіка ў Сілічах.

Стартуе новы гадавы праект «Па дарозе на Грунвальд». Пра гэта абвясцілі арганізатары праекту — фонд «Краіна замкаў» і выдавецтва «Рыфтур». У межах праекту плануецца ажыццявіць комплекс гістарычна-культурных мерапрыемстваў (экскурсій, тэатралізаваных прадстаўленняў, выставаў, пленэраў, адукацыйных праграмаў, выраб і распаўсюд паліграфічнай, сувенірнай прадукцыі), скіраваных на папулярызацыю юбілейнай падзеі — 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

Першым буйным мерапрыемствам сёлета стане «Грунвальд-фэст», які пройдзе 24 красавіка ў Сілічах. Паводле звестак арганізатараў, свой удзел на сённяшні дзень пацвердзіла больш за 200 ўдзельнікаў — сябраў вайскова-гістарычных клубаў, беларускія фолк- і рок-гурты («Унія», «Рокаш», Ars Longa) — усяго больш за 10 калектываў.

Плануецца правядзенне рыцарскіх турніраў, масавых бітваў, турніра лучнікаў, інсцэніроўкі штурму войскамі князя Вітаўта замка крыжакоў. На працягу дня будуць таксама праходзіць музычныя выступы. Госці змогуць паўдзельнічаць у конкурсах, павучыцца старажытным танцам і разнастайным традыцыйным рамёствам. Праграму завершыць вогненнае прадстаўленне экстрым-тэатра «Берсерк».

Праграма фестывалю:

12.30 — ... Пачатак фестывалю. Пачынаюць працаваць майстар-класы па ганчарства, коўка, чаканкі, пляценні, ткацтва. На працягу ўсяго фэсту працуе сярэднявечны кірмаш.

12.30—14.00 Турнір лучнікаў.

12.30 — ... Рыцарскія паядынкі, масавыя баталіі.

13.00—22.00 На працягу ўсяго свята нон-стоп выступы фольк-і рок-калектываў.

14.30 — ... Конкурс гістарычнага касцюма, даспехаў.

15.30—16.10 Пастановачная бітва, штурм замка крыжакоў войскамі Вітаўта.

16.30. 17.45 Бугурты.

17.45—18.00 Узнагароджанне пераможцаў турніру.

18.00 Працяг канцэрта. Майстар класы па гістарычных танцах.

21.00 Фаер-шоу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0