Часопіс цалкам прысвечаны Горадні і ахоплівае гісторыю гэтага каралеўскага горада ад XVIII ст. да сучаснасці. Яго змест падзелены на тэматычныя раздзелы, прысвечаныя Горадні розных перыядаў – перыяду Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі, БНР, міжваеннай Польшчы, СССР і сучаснай Беларусі.

Вялікую частку матэрыялаў, змешчаных у часопісе, напісалі гарадзенцы – Алесь Краўцэвіч, Андрэй Вашкевіч, Альбіна Семянчук, Андрэй Чарнякевіч, Ганна Паўлоўская, Юры Гардзееў. Апошні выступіў таксама ў ролі рэдактара нумару.

Акрамя тэкстаў новы ARCHE змяшчае вялікую колькасць ілюстрацый, якія здольныя зацікавіць нават прафесійных гісторыкаў.

Цалкам змест першага ў 2010 годзе ARCHE, а таксама прадмову да яго, можна пабачыць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?