Дачка Качынскага плакала, уздоўж дарогі з аэрадрома да Кракаўскага прадмесця варшавякі крычалі прэзідэнту «Браво». Таксама тлумы спявалі нацыянальны гімн «Ешчэ Польска не згінэла».

Дачка і брат прэзідэнта Качынскага перад труной.

Дачка і брат прэзідэнта Качынскага перад труной.

Самалёт з труной Леха Качынскага прыбыў у аэрапорт Акенце. Там адбылася кароткая імша. Прысутнічала ўсё кіраўніцтва краіны і сваякі. Дачка Леха Качынскага Марта плакала. 83-гадовай маме прэзідэнта пакуль страшную навіну не паведамілі: яна ляжыць у кардыялогіі, і дактары забаранілі.

Жонку прэзідэнта, Марыю, дагэтуль не апазналі.

Брат прэзідэнта Яраслаў быў другім, хто падышоў да труны памаліцца. Перад дамавінай ён укленчыў.

Пасля жалобны картэж паехаў вуліцамі Варшавы — горада, у якім Качынскі быў мэрам, перш чым стаць прэзідэнтам. Ён праехаў Жвіркі і Вігуры, алеі Ерузалімскія, Маршалкоўскую і, нарэшце, Кракаўскае прадмесце. Уздоўж усяго шляху стаялі людзі. Пад колы катафалка ляцелі букеты. Народ крычаў прэзідэнту апошняе «Браво». Білі званы касцёлаў.

Польская нацыя згуртавалася ў вялікім горы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?