Колькасць аўтобусаў будзе павялічана на маршрутах:

N5Э «Дыспетчарская станцыя Чыжоўка — Могілкі Міханавічы», N31 «Аўтавакзал Маскоўскі — Могілкі Калодзішчы» (з выкананнем прыпынкаў «Станцыя метро Усход», «Станцыя метро Уручча»), N172Э «ДС Уручча-2 — Могілкі Калодзішчы» (з выкананнем прыпынку «Станцыя метро Уручча»), N68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі», N109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі», N94 «Аўтастанцыя Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі», N170Э «Дыспетчарская станцыя Захад-3 — Заходнія могілкі», N275 «Аўтавакзал Маскоўскі — Каралёў Стан» і N402 «Аўтастанцыя Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі».

13 красавіка аўтобусы па маршруце N68 будуць адпраўляцца з пляцоўкі пасадкі на вуліцы Кульман.

Толькі 13 красавіка будуць таксама арганізаваныя дадатковыя аўтобусныя маршруты: N22Д «Станцыя метро Аўтазаводская — Дыспетчарская станцыя «Чыжоўка», N94А «Дыспетчарская станцыя „Чыжоўка“ — Чыжоўскія могілкі», N135Э «Дыспетчарская станцыя „Кунцаўшчына“ — Паўночныя могілкі», N167 «1 — я вароты — 2-е вароты», N171Э «Дыспетчарская станцыя „Захад-3“ — Могілкі Міханавічы».

Продаж квіткоў будзе ажыццяўляцца ў месцах пасадкі пасажыраў. Аплата за праезд на аўтобусных маршрутах N5Э, 31, 68, 94, 94А, 109, 135Э, 170Э, 171Э, 172Э будзе брацца «туды і назад» па дзеючым тарыфе, на прыгарадных маршрутах N275, 402 — паводле прыгараднага дадатковага тарыфу.

Як будуць хадзіць электрычкі

На ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Асіповічы, Мінск — Баранавічы і Мінск — Орша 16 красавіка электрацягнікі будуць рухацца па графіку пятніцы, 12 і 17 красавіка — па суботнім графіку, а 13 і 18 красавіка — па нядзельным графіку.

МУС нагадвае

Цягам выходных дзён супрацоўнікі міліцыі і ДАІ будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Пры наведванні могілак грамадзянам настойліва раяць па магчымасці адмовіцца ад уласнага транспарту, бо зямля на могілках яшчэ не прасохла як след.

***

Глядзі таксама:

Расклад руху аўтобусаў міжгародных і прыгарадных маршрутаў у Баранвічах.

У Слуцку на Радаўніцу пусцяць дадатковы аўтобус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?