11.04.2010 / 22:45

Неабвешчаная жалоба — фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч 69

Беларусь — адзіная суседка Польшчы, якая абмежавалася спачуваннямі. Аднак беларусы працягваюць прыносіць...

«Смуткуем разам з вамі» — свет выказвае спачуванні польскаму народу. Нацыянальная жалоба абвешчаная ў Еўразвязе, Расіі, Украіне. Беларусь — адзіная суседка Польшчы, якая абмежавалася спачуваннямі ад першай асобы краіны і не абвесціла афіцыйнай жалобы.

Аднак беларусы працягваюць прыносіць кветкі і знічкі да польскай амбасады ў Менску, гарадзенскага і брэсцкага кансулятаў, пакідаць запісы ў жалобных кнігах. У Кафедральным касцёле ля алтару паставілі партрэт загінулага прэзыдэнта Качыньскага. А ў нядзелю Тадэвуш Кандрусевіч правёў памінальную імшу па загінулых у катастрофе польскага ўрадавага самалёта. На ёй прысутнічалі пасол Польшчы ў Беларусі і намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі.

У мінскім архікафедральным касцёле прайшла памінальная імша па загінулых у катастрофе пад Смаленскам.

Да польскай амбасады людзі ідуць увесь час.

Многія прыходзяць сем'ямі.

У амбасадзе можна пакінуць запіс у кнізе спачуванняў.
На здымку - Сяргей Бахун і Святлана Завадская з дачкой Адэлей.

0
Belaruska / Адказаць
11.04.2010 / 23:02
Няўжо-няўжо ні ў парламенце, ні ва ўрадзе няма ніводнага сумленнага чалавека?! Што ж вы робіце са сваім народам?! Ды нам будзе сорамна глядзець у вочы палякам і любому грамадзяніну суседніх краін. Якая ганьба!
0
дзякуй / Адказаць
11.04.2010 / 23:09
дзякуй Юля за працу. спачуванні Палякам.
0
Моисей Абрамович / Адказаць
11.04.2010 / 23:22
кому нужна эта "официальная жалоба"? люди гибнут каждый день, авиакатастрофы случаются по нескольку раз в год. чем смерть 100 политиков и военных отличается от смерти теж же погибших в метро? только тем, что они политики и якобы "элита" польской нации, носившаяся с трагедией уже почти вековой давности как с писаной торбой? уж не это ли упрямое желание сделать из могил некий национальный символ и послужило косвенной причиной этой катастрофы? уж не эта ли принципиальность и спесь заставили их 4 раза заходить в тумане на посадку на полумертвой военной базе вместо получасового полета до Минска или Витебска? по-моему это жестокое предупреждение всем, желающим использовать мёртвых в политических целях.
Паказаць усе каментары/ 69 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру