Культура33

«Каб гэты здымак зрабіць, трэба ўсе будынкі на тры кіламетры знесці»

Генадзю Мацуру — 50.

Сёння спаўняецца 50 гадоў найлепшаму кніжнаму дызайнеру Беларусі Генадзю Мацуру.

Мы знаёмыя з ім больш за 14 гадоў. Нас пазнаёміла Валянціна Андрэеўна Трыгубовіч, якая цяпер пажыццёва асуджаная атрымліваць «камісійныя» — кнігі выдавецтва «Лімарыус», аформленыя Мацурам.

Я прыйшоў да яго ў «Графему», што месцілася тады ў будынку Міністэрства інфармацыі. Мяне сустрэў калючы, як вожык, малады мужык з дэманстратыўным бел‑чырвона‑белым значком на лацкане пінжака. Калючасць і дэманстратыўнасць былі, як я разумею, прадыктаваныя тым, што ён добра ведаў, хто яму патэлефанаваў. Я быў «той самы Фядута, які…» Ну — і гэтак далей.

Я прывык. Так я знаёміўся і з Валянцінам Голубевым, і з Валянцінай Трыгубовіч, і з Верай Чуйко, і з многімі іншымі выдатнымі людзьмі, сяброўствам з якімі я ганаруся.

Ганаруся я і тым, што сябрую з Генадзем Іванавічам Мацурам. Ганаруся — таму што найлепшыя мае кнігі — «Паэтычны аглядальнік», «Лісты мінулага часу», «Вільня 1823–1824», альманах «Асоба і час» — афармляў — адзяваў, спавіваў, упрыгожваў, выпускаў у свет — Генадзь Іванавіч.

І першую маю кнігу — «Чытач у творчай свядомасці А. С. Пушкіна» — афармляў ён.

Калі мы прыдумалі «Вільню», то вырашылі ў Вільню і з’ездзіць. Была ідэя: сфатаграфаваць дворык Віленскага універсітэта і змантаваць яго з тым каляровым малюнкам, які ўсім спецыялістам па хранатопе кнігі добра вядомы.

Прыехалі. Паглядзелі. Мацур сваім тэнарком — меланхалічным, як заўсёды, заўважыў:

— А дарма прыехалі… Каб гэты здымак зрабіць, трэба ўсе будынкі на тры кіламетры знесці… Толькі тады патрэбная перспектыва будзе…

Лёгка сказаць — знесці на тры кіламетры! Акурат на гэтых трох кіламетрах размешчаны палац прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі. Як яго знесці?

І паехалі мы дадому як аблізаўшыся.

Праўда, вокладку Мацур зрабіў, як заўсёды, геніяльную.

І яшчэ.

Калі вы, дарагі чытач, бераце ў рукі «Кон» Някляева або «Ксты» Барадуліна, кнігі «Бібліятэкі Свабоды», у тым ліку шыкоўны «Сямейны альбом» Мудрова і «Дуліну ад Барадуліна», і дзве цэглы шапранаўскай біяграфіі Быкава, і мікалаеўскую «Гісторыю беларускай кнігі» — гэта таксама Генадзь Іванавіч рабіў.

Кніжная паліца Генадзя Мацура працягваецца…

Ад Рэдактара. Мала хто ведае, што менавіта Генадзь Мацур — аўтар дызайна сённяшняй папяровай газеты «Наша Ніва».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі48

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы4

У Балгарыі патануў знакаміты расійскі тэатральны рэжысёр Юрый Бутусаў6

«Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная». Раёнка апублікавала каментары прыбіральшчыцы наконт інтэрв’ю Лукашэнкі журналу Time13

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала10

Калі заўтра вайна: украінка і беларуска з Бучы даюць парады, як падрыхтавацца7

Здавалася, гэта канец, але гэта стала пачаткам шляху да свабоднай Беларусі. Якім было самае недаацэненае паўстанне ў беларускай гісторыі4

Дапамога сем'ям у ЕС: якія краіны прапануюць лепшае сацыяльнае забеспячэнне1

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя86

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі48

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць