Свет33

Украіна працягвае ўкраінізацыю

З 1 верасьня украінскія кінатэатры мусяць паказваць 20% фільмаў, дубляваных па-ўкраінску. У наступным годзе з 1 чэрвеня гэтая лічба мусіць узрасьці да 50%, а напрыканцы году дасягнуць 70%.

Аксамітны сэзон у Крыме сёлета ня лашчыць. За тыдзень у Ялце патрапіў выкупацца толькі некалькі разоў – мора ўпарта трымае тэмпэратуру 10–13 градусаў. Тэмпэратура паветра тым часам лагодная – 20–25°С. Падсмажыўшы ранкам сябе на сонцы, апоўдні даводзіцца цягацца па горадзе й ваколіцах ды шукаць сабе занятак – зрэшты, забіць вольны час і грошы лёгка. Турыстычны бізнэс тут разьвіваюць не дзяржаўна-плянава, як у нас, а ён ствараецца сам, пад уплывам рынку.

Напачатку адведаў магілу Багдановіча, дзе быў прыемна ўражаны новым помнікам Максіму. Потым, прагледзеўшы ў мясцовым музэі ўсе тры залі (адна прысьвечаная рымлянам, другая – татарам, а трэцяя – Міцкевічу і ягоным крымскім санэтам), я пацягнуўся ў кіно.

Тутака і пачалося самае цікавае. Выявілася, што ў кінатэатрах круцяць найноўшыя галівудзкія фільмы ва ўкраінскім перакладзе. Зрэшты, дзівіць гэта толькі нас, беларусаў.

Згодна з пастановаю ўкраінскага ўраду, з 1 верасьня кінатэатры мусяць паказваць 20% фільмаў, дубляваных па-ўкраінску. У наступным годзе з 1 чэрвеня гэтая лічба мусіць узрасьці да 50%, а напрыканцы году дасягнуць 70%.

Першыя фільмы, «Тачкі» ды «Піраты Карыбскага мора», паступілі ў пракат дубляваныя і па-ўкраінску і па-расейску. Зборы паказалі, што на ўкраінскія вэрсіі фільмаў прыйшло на 15% болей гледачоў, чым на расейскія. Уладальнікі кінаіндустрыі ў захапленьні ад новага звычаю – на стужкі прыцягнулі новага гледача.

Задаволеныя і ўкраінскія акторы ды рэжысэры – зьяўляюцца новыя магчымасьці й праца. Украінскіх фільмаў здымаюць ня так і шмат, а тут пачалі праводзіць нават кастынгі на выбар актораў. Зрэшты, многа ўкраінскіх каналаў (гэта пацьвердзяць шчасьлівыя ўладальнікі спадарожнікавых прыймачоў) даўно ўжо круцяць мультфільмы і фільмы з украінскім перакладам. У крайнім выпадку ўкраінскі пераклад расейскіх тэлесэрыялаў прысутнічае ў падрадкоўніку.

Новы ўрад Януковіча ніяк не абмежаваў меры, накіраваныя на пазытыўную дыскрымінацыю ўкраінскае мовы, у тым ліку і ў кінасфэры.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць