13.04.2010 / 18:58

У 2011-м Вялікдзень зноў будзем святкаваць супольна 3

За апошнія 100 гадоў Вялікадні супадалі два гады запар толькі ў часы вайны: у 1942 і 1943-х гадах.

У наступным, 2011-м, годзе Вялікдзень зноў праваслаўныя, каталікі і пратэстанты адсвяткуюць разам – гэтым разам 24 красавіка.

Сёлета галоўнае вясновае свята адзначалася 4 красавіка.

За апошнія 100 гадоў Вялікадні супадалі два гады запар толькі ў часы вайны: у 1942 і 1943-х гадах. У 1942 -м яго адзначалі 5 красавіка, у 1943-м - 25 красавіка.

***

У 2012 годзе Вялікдзень паводле грыгарыянскага і юліянскага календара будзе розніцца на тыдзень. Каталікі і пратэстанты адсвяткуюць яго 8 красавіка, праваслаўныя – 15 красавіка.

У 2013 годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе ажно пяць тыдняў. Каталікі і пратэстанты будуць адзначаць яго 31 сакавіка, а праваслаўныя – 5 траўня.

У 2014-м Вялікдзень зноў будзе супольным, 20 красавіка. Дарэчы, як і ў 2017 годзе – 16 красавіка. Наступным разам супольна Вялікдзень будзе адзначацца толькі ў 2025 годзе – 20 красавіка.

У 2015 годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе тыдзень: 5 і 12 красавіка,

у 2016 годзе – больш месяца – 27 сакавіка і 1 траўня.

***

Вікіпедыя падказвае, што каталіцкі і пратэстанцкі Вялікдзень у 45% на тыдзень раней за праваслаўны, у 30% — супадае, 5% розніца ў чатыры тыдні, і 20% — у 5 тыдняў. Розніцы ў два ці тры тыдні не бывае.

nn.by

0
мда / Адказаць
13.04.2010 / 20:13
прабачце, але Вялікдзень супадаў у 2001, 2004 і 2007 толькі за апошнія 10 гадоў, у вікіпедыі дарэчы аб гэтым ёсць.
0
БР / Адказаць
13.04.2010 / 20:42
Вероятно, имеется в виду два года подряд
0
Уладзімер / Адказаць
14.04.2010 / 09:21
Было б добра, каб заўсёды адзначалі па-аднаму каляндару.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру