7 верасьня камісія па справах непаўнагадовых пакарала штрафам у 3 базавыя велічыні (93 тысячы) бацькоў актывіста "Маладога Фронту" Зьмітра Ефімовіча за "злоснае ўхіленьне ад выхаваньня сына".

На камісіі доказамі зьявіліся налепкі і тлумачэньне іншага хлопца, Зьміцер падчас затрыманьня адмовіўся што-небудзь тлумачыць.

Для хлапца гэтае трэцяе затрыманне, таксама ён браў актыўны ўдзел у сакавіцкіх падзеях на Кастрычніцкай плошчы. Ён не зьдзіўлены вынікам разгляду ягонае справы на камісіі.

Нагадаем, што Зьміцера Ефімовіча, Бруцкага Дзяніса і Івана Шылу затрымалі ноччу 13 жніўня-моладзевыя актывісты расклейвалі налепкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?