Беларускі гурт — сярод хэдлайнераў аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх музычных фестываляў Sziget. Ён пройдзе 11-16 жніўня ў Будапешце.

«Ляпіс Трубяцкі» выступіць на адной сцэне з Papa Roach 13 жніўня. Сярод іншых музыкаў, якія пацвердзілі свой удзел — гурты Muse, Blink-182, Iron Maiden, Children Of Bodom, The Toy Dolls, Infected Mushroom.

За апошнія сем гадоў гэта будзе першы выступ на фэсце беларускіх музыкаў. Раней у Будапешт запрашаліся «Тройца» і Gods Tower.

Упершыню Sziget прайшоў у 1993 годзе. Паслухаць музыку тады сабралася 43 тысячы чалавек. На трох сцэнах абдылося 200 канцэртаў. Сёлета сцэн будзе пятнаццаць. Фестываль не абмяжоўваецца толькі рок-музыкай. Выступаюць і этна-гурты, і электроншчыкі.

Білеты на фестываль каштуюць 170 еўра на ўсе дні. Але ўжо з 30 красавіка іх кошт падымецца да 200 еўра. З Мінска ў Будапешт будзе арганізоўвацца аўтобусны тур. Падрабязнасці можна знайсці тут.

Placebo на Sziget-2009:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?