Яны праплывуць шляхам экспедыцыі Канстанціна Тышкевіча ад Вілейкі да Вільні 10-25 чэрвеня.

Як паведаміў старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы вандроўкі з беларускага боку Міхал Петух, ужо сто чалавек выказалі жаданне паўдзельнічаць у сплаве. Гэта толькі беларусы. Што тычыцца літоўцаў, то іх колькасць яшчэ не вызначана.

Чатырохмесячная навуковая экспедыцыя Канстанціна Тышкевіча адбылася ў 1857 годзе. Пачалася яна ад вёскі Камена на Вілейшчыне і доўжылася да ўпадзення Віліі ў Нёман на тэрыторыі Літвы. На працягу ўсяго часу рабіліся тапаграфічныя здымкі парогаў, запісваліся легенды, народныя песні, праводзіліся археалагічныя раскопкі, апісваліся помнікі старажытнай архітэктуры. Вынікам экспедыцыі стала манаграфія «Вілія і яе берагі». У 2007 годзе была здзейснена беларуска-літоўская вандроўка ад вытокаў Віліі да яе ўпадзення ў Нёман каля Коўны, пасля якой штогод адбываюцца сплавы асобна на беларускім і літоўскім баках ракі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?