Вантробы з 1 гусі, 2 морквы, 1 пятрушка, 1 сельдэрэй, 1 парэй, 1 цыбуля, 1—2 шклянкі смятаны, 4—5 грыбоў, 1 шклянка ячных круп, 1 лыжка масла, 2—3 лаўровых лісты, некалькі зярнят простага і англійскага перцу, зеляніна пятрушкі, кропу, соль.

Для галак: гусіная пячонка, булка, масла, жаўток, яйка.

Зварыць булён з розным карэннем, палажыць у яго вантробы гусі (акрамя пячонкі) і варыць як звычайна. Асобна зварыць ячную кашу на адвары сухіх грыбоў, заправіць маслам, потым смятанай і ўвесці ў булён з вантробаў.

Гусіную пячонку дробна нарэзаць, змяшаць з цёртай булкай, дадаць трохі масла, жаўток, яйка, перамяшаць і з гэтага фаршу вырабіць маленькія галачкі, зварыць іх у супе.

Калі падасца, што суп недастаткова кіслы, можна дадаць у яго правараны бурачны расол.

З кнігі «Вялікалітоўская (беларуская) кухарка», выдала М. Станкевічыха ў Нью‑Ёрку (1959), падрыхтавала НБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0