18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў (International day for Monuments and Sites). У Беларусі ў гэты дзень ладзіцца «Фэст экскурсаводаў».
Беларусь адзначыць Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў 17 і 18 красавіка. У гэтыя дні ў рамках «Фэсту экскурсаводаў» у розных гарадах краіны можна будзе наведаць бясплатныя экскурсіі.
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў (Дзень сусветнай спадчыны) адзначаецца 18 красавіка. Заснаваны ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і гістарычных месцаў (IКАМОС) створанай пры ЮНЕСКА з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны. Упершыню, на міждзяржаўным узроўні, дзень помнікаў і гістарычных месцаў адзначаўся 18 красавіка 1984 года.