Прадстаўнікі Узброеных сіл Беларусі возьмуць удзел у ваенным парадзе ў гонар 200‑годдзя Баліварыянскай рэвалюцыі, што адбудзецца ў Каракасе 19 красавіка.
Як паведаміла прэс‑служба беларускага Міністэрства абароны, у ходзе святочнага мерапрыемства плануецца праходжанне Роты ганаровай варты Ваеннай камендатуры Узброеных сіл Беларусі ў парадным строі сумесна з венесуэльскімі воінскімі падраздзяленнямі, а таксама правядзенне плац‑канцэрта.