З паразы 0:7 (0:0, 0:5, 0:2) ад шведаў стартавала 14 красавіка юніёрская зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Мінску і Бабруйску.
Гаспадары, якія гуляюць на «Бабруйск‑Арэне», прапусцілі шайбы на 21‑й (у меншасці), 24‑й, 32‑й (у меншасці), 34‑й (у меншасці), 36‑й, 41‑й (у меншасці) і 45‑й хвілінах.
Астатнія вынікі другога дня:
Група А (Бабруйск) — Швейцарыя — ЗША — 1:5. Становішча каманд: Швецыя — 6 балаў (2 гульні; розніца шайбаў 11‑2), ЗША — 3 (2; 7‑5), Швейцарыя — 3 (2; 4‑6), Канада — 0 (1; 1‑3), Беларусь — 0 (1; 0‑7).
Група В (Мінск) — Латвія — Расія — 0:9, Чэхія — Славакія — 4:3. Становішча каманд: Расія — 6 (2; 13‑1), Фінляндыя — 3 (1; 7‑2), Чэхія — 3 (2; 5‑7), Славакія — 0 (1; 3‑4), Латвія — 0 (2; 2‑16).
15 красавіка Беларусь згуляе з Канадай.
0
0
0
0
0
0