Журналіст Андрэй Пачобут сёння змясціў у сваім блогу інфармацыю аб тым, што улады плануюць абвясціць нядзелю 18-га красавіка днём нацыянальнай жалобы ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы пад Смаленскам. Спадар Пачобут спасылаецца на надзейныя неафіцыйныя крыніцы.

У той жа час прэс-сакратар кіраўніка Беларусі, Павел Лёгкі, паведаміў «НН», што аб магчымым абвяшчэнні жалобы пакуль нічога не ведае. «Калі такая інфармацыя з’явіцца, мы адразу ж яе агалосім», -- адзначыў П.Лёгкі.

Нагадаем, што Беларусь застаецца адзінай краінай – суседкай Польшчы, якая пакуль не абвясціла нацыянальнай жалобы. 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, яго жонка Марыя, прадстаўнікі палітычнай эліты краіны, прадстаўнікі сем’яў ахвяр Катыні і каманда паветранага судна – агулам 96 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?