У матчы 1/8 фіналу Кубка Стэнлі (чвэрцьфінал Усходняй канферэнцыі) «Манрэаль Канадыенс» перамог у Вашынгтоне мясцовы «Кэпіталз» 3:2 (1:1, 0:0, 1:1, 1:0).

Вашынгтон Кэпіталз выйграў рэгулярны чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі, Манрэаль заняў восьмае месца на Усходзе.

Беларускі форвард канадскага клуба Андрэй Касціцын асіставаў у першай закінутай шайбе матча Майклу Камільеры. Было гэта на 13-й хвіліне гульні.

А пераможную кропку ў матчы паставіў на 14-й хвіліне овертайма Томаш Плеканец, якога прызналі першай зоркай матча.

Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 20 хвілін 21 секунду, зарабіў адзін асістэнцкі пас, двойчы кінуў па варотах каэфіцыент карыснасці +1. Ягоны брат Сяргей Касціцын правёў на пляцоўцы 14 хвілін 23 секунды, тройчы кінуў па варотах.

Наступны матч пройдзе 17 красавіка ў Вашынгтоне, серыя ідзе да чатырох перамог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?