Нацыянальная авіякампанія »Белавія» адмяняе шэраг рэйсаў у сувязі з закрыццём паветранай прасторы і аэрапортаў Паўночнай Еўропы з‑за воблака попелу, што ўтварылася ў выніку вывяржэння вулкана ў Ісландыі.

«Прынята рашэнне, што 16 красавіка рэйсы авіякампаніі »Белавія» ў Рыгу і Берлін адмяняюцца», — паведаміў намеснік дырэктара кампаніі Ігар Чаргінец. Гэтыя рэйсы павінны былі выконвацца адпаведна ў 13.20 і 15.00 з Мінска.

Такім чынам, 16 красавіка «Белавія» ўжо адмяніла рэйсы Мінск — Лондан — Мінск В2‑851/В2‑852, Мінск — Берлін — Мінск В2‑891/892 і Мінск — Рыга — Мінск В2‑841/842.

аводле інфармацыі »Белавія», вылецець у пункты прызначэння можна будзе адразу пасля адкрыцця паветранай прасторы і аэрапортаў Паўночнай Еўропы.

Дазваляецца вяртанне авіябілетаў на названыя рэйсы, перабраніраванне на іншыя даты без збірання штрафаў.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, з‑за воблака з дробных вулканічных часціц на гэты момант не працуюць усе аэрапорты Літвы — у Вільні, Каўнасе і Паланзе. Не выконваюцца рэйсы ў Еўропу і Калінінград з расійскіх аэрапортаў. Паветраныя зносіны ў многіх краінах Еўропы практычна поўнасцю парушаныя. Забарона на палёты можа быць працягнута яшчэ як мінімум на два дні. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час будзе адменена палова трансатлантычных рэйсаў. Воблака попелу ад вывяржэння вулкана, размешчанага каля ледніка Эяф’ялаекюль за 200 км на ўсход ад Рэйк’явіка, ужо накрыла Брытанію, шэраг краін кантынентальнай Еўропы, Скандынавію, Фінляндыю і паўночна‑заходнія краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?