16 красавіка ў кінатэатры «Кастрычнік» (а ў «Доме Кіно» 17-ага) адбудзецца прэм'ера эксцэнтрычнай камедыі беларускай вытворчасці «Дастыш Фантастыш». Рэжысёр — Аляксандр Канановіч. У ролях — Алег Гарбуз, Настасся Шпакоўская, Сяргей Журавель. Музыку да стужкі напісаў Лявон Вольскі.

Завязка сюжэту: прыехалы ў Мінск Ванька атрымлівае ад дзядзькі спадчыну - жменьку насення. Клянучы дзядзьку-дабрадзея, Ванька выкідвае насенне. Але, прачнуўшыся нараніцу, бачыць, што перад ім буяе дрэва, грошавае дрэва…

На сеанс 16-50 ўсе квіткі раскупленыя, але яшчэ засталіся на 19-50. Глядзіце беларускае!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?