Спецназаўцы затрымалі актывістаў Маладога фронту: намесніцу старшыні Маладога фронту Насту Палажанку, Міколу Дземідзенку, Насту Лойку, Уладзіміра Яроменку. Яны спрабавалі перадаць інфармацыйныя матэрыялы кіраўніцтву БРСМ.

Сядзіба БРСМ знаходзіцца насупраць адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Карла Маркса.

Маладых людзей затрымалі яшчэ на падыходах да будынку, а разам з імі — фатографа Уладзіміра Грыдзіна.

Усе затрыманыя знаходзяцца ў гарадскім аддзеле міліцыі Ленінскага раёна на вуліцы Леніна.

Затрыманьне адбылося а 16 гадзіне і паводле заканадаўства актывістаў могуць пратрымаць да трох гадзінаў. У выпадку, калі іх вырашаць абвінаваціць у парушэнні грамадскага парадку, на іх складуць пратаколы і да суду могуць адвезці ў ізалятар на Акрэсьціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?