У Літве Беларусь не будуць называць Belarus. Такое рашэнне прыняла Дзяржаўная камісія па літоўскай мове, разгледзеўшы зварот МЗС Беларусі.

«Камісія па літоўскай мове, вывучыўшы меркаванне літоўскіх гісторыкаў, прыняла рашэнне пакінуць ранейшы варыянт — Baltarusija — нягледзячы на тое, што гэта спадчына савецкага часу», — сказала старшыня камісіі Ірэна Сметонене.

Па яе словах, беларускі бок «вельмі карэктна» цікавіўся, якім чынам назва Рэспублікі Беларусь магла б адбіцца ў літоўскай мове.

«Мы прынялі да ўвагі меркаванне гісторыкаў. Літоўскі інстытут гісторыі накіраваў нам свой ліст, у якім гаворыцца, што так, была калісьці Baltoji Rusia (Белая Русь), і што назва Baltarusija — гэта спадчына савецкіх часоў, але яна ўжо стала традыцыйнай. Іншы ліст прыйшоў з Віленскага універсітэта, у ім казалася, што большасць навукоўцаў факультэта гісторыі трымаюцца думкі, што немэтазгодна мяняць назву суседняй краіны і раяць працягваць называць яе Baltarusijos Respublika — скарочана Baltarusija. Мы з гэтым меркаваннем згодныя, усё‑такі без вялікай неабходнасці мяняць назву краіны не варта», — сказала І. Сметонене.

Застаецца таксама і традыцыйная назва Gudija.

Чытаць яшчэ:

Як Беларусь называюць у іншых краінах ды іншыя народы?.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?