Пасля паўтарагадовага перапынку ізраільская авіякампанія «Эль Аль» аднаўляе 4 чэрвеня палёты па маршруце Тэль‑Авіў — Мінск.

Пра гэта заявіў пасол Ізраіля ў Беларусі Эдуард Шапіра 16 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай 62‑й гадавіне заснавання Дзяржавы Ізраіль.

Паводле яго слоў, палёты на самалётах «Боінг‑757» будзе ажыццяўляць даччынае прадпрыемства «Эль Аль» — авіякампанія «Сандар». «Мы пачынаем з аднаго палёту ў тыдзень з надзеяй, што з часам іх колькасць узрасце», — сказаў дыпламат. Такім чынам, беларускія турысты могуць скарыстацца чатырма штотыднёвымі рэйсамі ў Тэль‑Авіў — трыма авіякампаніі «Белавія» і адным авіякампаніі «Сандар» .

Як зазначыў пасол, павелічэнне колькасці рэйсаў сведчыць аб цікавасці беларускіх турыстаў да Ізраіля і ізраільскіх турыстаў да Беларусі. Шапіра выказаў надзею, што будзе ўзрастаць абмен турыстамі, якія наведваюць Беларусь і Ізраіль не толькі для сустрэчы са сваякамі, але і для знаёмства з аб’ектамі нацыянальнай культурна‑гістарычнай і прыроднай спадчыны абедзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?