У суботу, 17 красавіка, у Вашынгтоне прайшоў другі матч 1/8 фіналу Кубку Стэнлі (чвэрцьфінал Усходняй канферэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі). «Вашынгтон Кэпіталз», саступаючы ўвесь час у ліку, здолеў вырваць перамогу ў овертайме у «Манрэаль Канадыенс» – 6:5 (1:2, 1:2, 3:1, 1:0).

Другую, трэцюю і чацвертую шайбы «Манрэаля» закінуў беларускі форвард Андрэй Касціцын. Прычым пасля 3-й шайбы Андрэя клуб вёў 4:1, але не здолеў утрымаць перамогу.

Касціцын-старэйшы таксама асіставаў Томашу Плеканцу пры пятай шайбе.

Усяго Андрэй Касціцын сем разоў кінуў па варотах, з іх – пяць у створ. Правёў на пляцоўцы 15 хвілін 47 секундаў. Ягоны брат Сяргей правёў на пляцоўцы 9 хвілін 5 секундаў.

Андрэй Касціцын быў прызнаны другой зоркай у матчы.

Першай зоркай прызналі аўтара пераможнай шайбы ў гульні шведа Нікласа Бэкстрэма, трэцяй зоркай стаў Аляксандр Авечкін.

Лік у серыі зраўняўся – 1:1.

Наступныя два матчы пройдуць у Манрэалі – 19 і 21 красавіка. Пяты матч – 23 красавіка ў Вашынгтоне, потым, калі запатрабуецца, 26-га – у Манрэалі, 28-га – Вашынгтоне. Серыя ідзе да чатырох перамог адной з камандаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?